Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні прайшоў адпачынак для дзяцей

У Смаргоні прайшоў адпачынак для дзяцей

У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры мясцовай парафіі св. Міхала Арханёла, прайшоў адпачынак для дзяцей, прысвечаны благаслаўленаму Карло Акуцісу. 

Дзеці даведаліся пра яго сайт, прысвечаны Эўхарыстычным цудам, а таксама навучыліся карыстацца інтэрнэтам без шкоды і працягваць руку дапамогі адзін аднаму.

Удзельнікі адпачынку мелі магчымасць наведваць гурткі, гуляць у вялікія гульні, а таксама кожны дзень удзельнічаць у святой Імшы. Акрамя гэтага, дзеці здзейснілі падарожжа ў Залессе і Маладзечна.

Падзяліцца: