У турініры прынялі ўдзел дзве каманды: сборная парафіі святога Міхала Арханёла, якая складалася з дыякана, клерыка, салезіянаў супрацоўнікаў, моладзі і вернікаў парафіі і сборная каманда навучэнцаў ДВСУ "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа по футболу”. Кожная каманда складалася з 20 удзельнікаў, а гульня сімвалічна доўжылася 200 хвілін - 2 таймы па 100 хвілін. Прыкметна, што у складзе каманды дзіцяча-юнацкай школы было 7 дзяўчат 8-10 класа.
Турнір распачаўся святой Імшой у 9 гадзін раніцы, а працягнуўся ў спартыўнай зале, дзе спачатку дыякан Алег Каралёў SDB разам з салезіанамі супрацоўнікамі і прадстаўніком дзіцяча-юнацкай школы прывітаў усіх удзельнікаў, распавеў пра святога ксяндза Боско і яго працу з моладдзю, пра араторый ў Смаргоні і пажадаў добрай гульні.
Хутка праляцелі 2 таймы па 100 хвілін і гульня скончылася з лікам 53:35 на карысць каманды парафіі святога Міхала Арханёла, але не гэта было галоўнае ў гэты дзень, бо ўсе атрымалі шмат станоўчых эмоцый ад гэтай сустрэчы і ад сумеснага правядзення часу пасля заканчэння ў араторыі за сумесным абедам і гульнямі.
Выказваем падзяку ўсім, хто далучыўся да арганізацыі турніра і маем надзею, што гэта была толькі першая сумесная акцыя салезіанскага араторыя Смаргоні з дзіцяча-юнацкай школай па футболу, тым больш, што гэта думка была падтрымана ўсёй сабранай моладдзю.