Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні прайшло Свята сям’і

У Смаргоні прайшло Свята сям’і

Пасля святой Імшы дзеці разам з бацькамі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла. Вясёлыя скамарохі разам з аніматарамі прыцягнулі ўвагу дзяцей цікавым танцам. Пасля прывітальных слоў вядучых і знаёмства з правіламі ўсе ўдзельнікі свята атрымалі карткі з заданнямі, за выконванне якіх можна было атрымаць пэўную колькасць балаў. Падчас свята дзейнічала фотазона з рамкай і фотабудкай, дзе ўдзельнікі свята маглі захаваць добры момант праведзеннага разам часу на доўгія гады. Стаць больш адметным можна было ў “Салоне прыгажосці”, у якім распісвалі твары дзяўчынак і хлопчыкаў фарбамі.

Радасны і сямейны настрой быў не толькі ў тых, хто спецыяльна прыйшоў на “Свята сям’і”, але і ў тых, хто выпадкова праходзіў міма. Людзі з радасцю далучаліся да святочнай праграмы.

Напрыканцы ксёндз Станіслаў Краўчанка SDB звярнуўся да прысутных са слоўкам, правёў малітву, падзякаваў дзецям і бацькам за актыўны ўдзел. Пасля падліку балаў тры ўдзельнікі, якія набралі іх максімальную колькасць, атрымалі памятныя падарункі. А затым усіх чакаў салодкі стол з прысмакамі.

Фота – Караліна Сняжко

 

Падзяліцца: