Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні прайшло свята салезіянскіх святых

У Смаргоні прайшло свята салезіянскіх святых

Свята распачалося св. Імшой. Як казаў св. Ян Боско: “Езус, укрыты ў Эўхарыстыі, ёсць і павінен быць адзіным і сапраўдным нашым сябрам”. Дзеці і бацькі мелі магчымасць перажыць Імшу і паслухаць казанне, падчас якога ксёндз Казімір Мурава SDB запрашаў асаблівым чынам у нядзелю Божага Слова звярнуцца да Святога Пісання, каб Слова, якое чуем кожную нядзелю, перамяняла нашае жыццё, станавілася асновай нашага ўспрымання і ўсіх жыццёвых рашэнняў. 

Працяг свята адбыўся ў араторыі, дзе дзеці разам з аніматарамі маглі крыху больш даведацца пра салезіянскіх святых,  якіх успамінаем у студзені.  Цікавыя гульні і танцы дапамагалі дзецям добра правесці час. Асабліва дзяцей уразіла сустрэча з сапраўдным пчаляром, які завітаў на свята . Асоба пчаляра нагадвала ўдзельнікам свята св. Францішка Сальскага, які быў вельмі ветлівы, добра ставіўся да ўсіх, у зносінах з людзьмі прытрымліваўся прынцыпу: “На кроплю мёду злятаецца больш мух, чым на бочку воцату”.

На прыканцы свята падчас слоўка  ад святых дзеці пачулі  розныя парады: карыстацца  з частай споведзі, спатыкацца ўсцяж нанова з Езусам у Эўхарыстыі, каб Ён стаў сябрам жыцця, чыніць дабро, быць радаснымі, бо д’ябал баіцца людзей радасных. 

Пасля слоўка і малітвы дзеці былі запрошаныя на мядовы пачастунак ад пчаляра, каб быць добрымі і лагоднымі адзін да другога па прыкладу св. Францішка Сальскага.

Падзяліцца: