Пачалася сустрэча з вялікай гульні, якая прайшла на свежым паветры. Пасля былі запланаваны асобныя праграмы для дзяўчат і юнакоў, аб'яднаныя разважаннямі над дэвізам салезіянскай сям'і на бягучы год: “Добрыя хрысціяне і сумленныя грамадзяне”.
З дапамогай падрыхтаваных гульняў і разважанняў удзельнікі “Савіо-клуба” змаглі глыбей зразумець, як менавіта кожны з іх у паўсядзённым жыцці можа быць добрым грамадзянінам і хрысціянінам. Не абышлася праграма без прагляду фільмаў і падрыхтоўкі сюрпрызаў з нагоды 8 сакавіка і 23 лютага.
Малітоўным момантамі сустрэчы сталі Крыжовы шлях і нядзельная святая Імша.
І дзеці, і арганізатары добра правялі час разам, адпачылі і змаглі яшчэ больш узрасці, як сям'я “Савіо-клуба”.