Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні прайшла аратарыяда

У Смаргоні прайшла аратарыяда

 Мерапрыемства пачалося з уступнага слова кс. Артура Ляшнеўскага SDB і вясёлага банса арганізатараў разам з дзецьмі. Далей удзельнікі мелі магчымасць праверыць свае сілы ў спартыўных і інтэлектуальных гульнях: настольным футболе, настольным тэнісе, шашках, дартсе, суперкубіку, інтэлектуальным конкурсе, спартакіядзе.

Напрыканцы ўсіх чакаў супольны пачастунак і ўзнагароджанне пераможцаў. Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, прадставяць смаргонскі араторый на аратарыядзе ў Мінску.

Падзяліцца: