Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні павіншавалі сястру Юлію Клявец FMA

У Смаргоні павіншавалі сястру Юлію Клявец FMA

Узначаліў святую Імшу пробашч парафіі святога Міхала Арханёла кс. Алег Жураўскі SDB, які напачатку прывітаў маладую сястру салезіянку ў роднай парафіі, а таксама яе бацькоў, сваякоў і сяброў. Ксёндз Алег падзякаваў Богу за дар паклікання с. Юліі і прапанаваў маліцца ў інтэнцыі далейшага развіцця і ўзмацнення гэтага шляху да Бога. У гаміліі кс. Алег выказаў думку, што для пакліканых да манаскага жыцця асабліва важна чэрпаць сілы ад Езуса і спажываць “хлеб жывы, які сышоў з неба”. Святар адзначыў, што толькі так можна заставацца верным свайму пакліканню і знаходзіць сілы для служэння Богу і бліжняму.

Напрыканцы святой Імшы сястру павіншавалі сёстры салезіянкі, удзельнікі “Савіо-клуба”, салезіяне супрацоўнікі, моладзь. Пасля благаслаўлення прысутныя былі запрошаны ў араторый на салодкі пачастунак. Салезіянская сям’я, родныя і сябры с. Юліі прадоўжылі святкаванне на прыродзе, дзе маглі падзяліцца адно з адным радасцю, пагутарыць і трошкі пагуляць.

Фота Караліна Сняжко, салезіянскі аніматар

 

Падзяліцца: