Падчас св. Імшы кс. Казімір Мурава SDB разважаў аб будаванні Божага Валадарства на зямлі, у нашых сем’ях, там, дзе прабываем. Асаблівым чынам святар звярнуў увагу на тое, што кожны з нас павінен жыць у праўдзе і служыць бліжняму праз паўсядзённыя дробныя рэчы.
Пасля Імшы адбылася забаўляльная частка ўрачыстасці. Дзеці здзяйснілі вандроўку ў валадарствы сілы, цудаў, кемлівасці і інш., каб дайсці да сапраўднага Божага Валадарства.
Асаблівую зацікаўленасць выклікала ў дзяцей валадарства цудаў. Тут дзеці маглі ўбачыць і самастойна паспрабаваць правесці водныя вопыты.
На заканчэнне свята ўдзельнікаў чакала слоўка, падчас якога яны разважалі пра Валадарства Божае і крокі, якія неабходна штоддзённа рабіць, каб у яго трапіць.
Скончылася свята агульнай малітвай.