Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні адзначылі ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

У Смаргоні адзначылі ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі SDB разважаў аб тым, што кожны хрысціянін павінен будаваць Божае Валадарства ў сваёй сям’і і ў тым асяроддзі, у якім знаходзіцца.

Пасля сумеснай малітвы адбылася забаўляльная частка ўрачыстасці. Падчас яе дзеці здзяйснялі вандроўкі ў валадарствы мастацтва, цудаў, кемлівасці, музыкі, будоўлі, еднасці, прысмакаў, каб знайсці ключ ад сапраўднага Божага Валадарства.

Напрыканцы свята дзеці мелі магчымасць пачуць слоўка, падчас якога было падкрэслена, што ў Валадарстве Божым пануе любоў і праўда. Каб увайсці ў Божае Валадарства, кожны дзень трэба задаваць сабе пытанне, што асабіста я раблю для гэтай мэты.

Свята скончылася агульнай малітвай і фотаздымкам.

Падзяліцца: