Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні адзначылі дзень нараджэння с. Ірыны Барцэвіч FMA

У Смаргоні адзначылі дзень нараджэння с. Ірыны Барцэвіч FMA

Святкаванне пачалося са святой Імшы ў 10.00, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Пасля Імшы ўсе былі запрошаны ў араторый, дзе салезіяне супрацоўнікі прадставілі святочную праграму. Моладзь, дзеці, салезіяне супрацоўнікі, удзельнікі суполкі ADMA і прадстаўнікі парафіяльных суполак падрыхтавалі адмысловыя віншаванні для сястры Ірыны, якая ў гэты дзень атрымала шмат падарункаў і цёплых слоў. Завяршылі праграму вясёлым спевам святары і сёстры.

Напрыканцы сястра Ірына падзякавала ўсім за шчырасць і адкрытасць, пажадала сабе і ўсім прысутным за ўсё дзякаваць Пану Богу.

Падзяліцца: