Менавіта 177 гадоў таму ў гэты дзень у Турыне (Італія) нарадзіўся першы салезіянскі араторый.
Сустрэча распачалася урачыстай святой Імшой, якую адправіў кс. Вадзім Сурвіла. Падчас казання святар адзначыў, што кожны з нас пакліканы ісці за Хрыстом па прыкладзе Марыі.
Працяг святкавання адбыўся ў араторыі. Моладзь была падзелена на творчыя групы, кожная з якіх павінна была падрыхтаваць нешта цікавае, каб павіншаваць араторый з днём нараджэння. Сярод падрыхтаваных віншаванняў былі спевы, гульні і танцы, падарункі і сцэнкі, відэа і папуры, і нават ода, прысвечаная араторыю. Напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі сабраліся разам у «Марыйнае кола», каб памаліцца «Вітай, Марыя», як 177 гадоў таму ўчыніў гэта святы Ян Боско разам з першым хлопцам араторыя Барталамео Гарэллі.