Распачалася святочная праграма св. Імшой, пасля якой прыстуныя вернікі перайшлі ў будынак араторыя, дзе адбыўся канцэрт.
Удзел у канцэрце прынялі суполка АDMA, парафіяльны і дзіцячы хор, “Савіо-клуб”, а таксама дзеці, якія ўдзельнічаюць у катэхэзах, і парафіяне.
Напрыканцы праграмы да прысутных з традыцыйным салезіянскім слоўкам на добрую ноч звярнуўся клерык Міхаіл Вішнеўскі SDB. Клерык Міхаіл адзначыў, што свята ў гонар святой Цэцыліі з’яўляецца вельмі добрай традыцыяй, якую практыкуюць у шматлікіх парафіях у Беларусі. Успамін святой Цэцыліі – добрая нагода для таго, каб выказаць удзячнасць Богу за ўсіх тых, хто разумее словы святога Аўгустына: “Хто добра спявае, моліцца двойчы”.
Благаслаўленне прысутным удзяліў кс. Казімір Мурава SDB.