Вечар праходзіў у выглядзе шоу і меў назву “Перазагрузка”. Праз цікавыя конкурсы і гульні моладзі прапаноўвалася “перазагрузіць” свае вочы, слых, дотыкі і г.д. Гэта значыць нешта змяніць у сваім жыцці і асяроддзі. Напрыканцы гульнявой часткі праграмы камандам прапанавалася расшыфраваць абрывіятуру “СТДЦ” (гэтыя літары каманды атрымоўвалі за перамогу ў конкурсах). Пасля таго, як моладзь выказала розныя і вельмі цікавыя ідэі, вядучыя назвалі сапраўдную расшыфроўку: “Святасць таксама для цябе!”. Гэтыя словы з’яўляюцца дэвізам на новы навучальны год.
Праграма па традыцыі скончылася малітвай і слоўкам. Падчас слоўка с. Юлія Клявец FMA прапанавала моладзі “перазагрузіць” сваё сэрца. Асноўнай мэтай слоўка і ўвогуле вечара з’яўляласязаахвочванне маладых адкрыць сэрца, прыслухацца да таго, што яно хоча нам сказаць і паглядзець, што “ўнутры” яго. Таксама с. Юлія распавяла пра тое, што быць святым вельмі проста і цікава, трэба толькі не баяцца ісці да святасці.
І ўжо па традыцыі смаргонскага араторыя вечар скончыўся дыскатэкай.
Фота Влада Вяржынская