Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні адбыліся восеньскія вакацыі з Богам

У Смаргоні адбыліся восеньскія вакацыі з Богам

Дапамагалі с. Валянціне Кот FMA і с. Юліі Клявец FMA кандыдаты і памочнікі аніматараў, якія разам з дзецьмі разважалі над прыкладам святых, а таксама мелі магчымасць адпачыць як фізічна, так і духоўна.

Св. Дамінік Савіо і бл. Лаўра Вікунья дапамаглі дзецям пазнаць, хто такі святы. З дапамогай дзяцей з Фацімы ўдзельнікі вакацый пазналі, што такое малітва і разважалі, якое месца малітва займае ў іх жыцці. Гледзячы на прыклад св. Яна Паўла II, дзеці больш задумаліся над сэнсам працавітасці і разважалі, якая ад яе можа быць карысць. Таксама дзеці бліжэй пазнаёміліся са св. Станіславам Косткай, вучачыся праз яго прыклад ставіць канкрэтныя мэты ў сваім жыцці.

Лагер пачынаўся са св. Імшы, пасля чаго дзеці глядзелі фільмы пра святых, а потым больш падрабязна разважалі над тэмай дня падчас працы па групах. Таксама кожны дзень дзеці развівалі свае здольнасці ў гуртках, маліліся і гулялі.

У апошні дзень маленькія вернікі мелі магчымасць наведаць могілкі, дзе разам з сёстрамі і аніматарамі ўшанавалі памерлых праз малітву на ружанцы.

Напрыканцы лагера яго ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.

Лагер скончыўся слоўкам, якое было прадстаўлена аніматарамі. Пасля слоўка с. Валянціна Кот FMA падзякавала ўсім арганізатарам лагера і заахвоціла імкнуцца да святасці ў паўсядзённым жыцці -малымі крокамі праз радаснае служэнне Богу і бліжняму.

Падзяліцца: