Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні адбылася агульнабеларуская сустрэча салезіянскіх міністрантаў і кандыдатаў у міністранты

У Смаргоні адбылася агульнабеларуская сустрэча салезіянскіх міністрантаў і кандыдатаў у міністранты

 Падчас сустрэчы юнакі разважалі пра Вялікі пост, даведаліся гісторыю з'яўлення гэтага літургічнага перыяду ў Касцёле, а таксама бліжэй пазнаёміліся з яго сімволікай і абрадамі. Акрамя гэтага, кс. Артур Ляшнеўскі SDB і кс. Алег Каралёў SDB далі ўдзельнікамі сустрэчы парады, якія могуць дапамагчы перажыць саракадзённы час пакаяння годна і з плёнам для душы.

Пасля інфармацыйнага блока сустрэчы юнакі мелі магчымасць узмоцніцца фізычна падчас гульні у футбол і не толькі. Вечар першага дня сустрэчы міністранты і кандыдаты правялі, разважаючы над мукамі нашага Пана падчас Крыжовага шляху. Дзень скончыўся супольным праглядам фільма і яго абмеркаваннем у групах.

На другі дзень міністранты далі сведчанні свайго паклікання ў парафіі. Удзельнікі сустрэчы прыгожа аніміравалі моладзевую св. Імшу ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, паказваючы сабраным прыгажосць літургіі. 

Пасля Эўхарыстыі міністрантаў і кандыдатаў чакаў тэст пра літургію Касцёла, затым - супольны абед і малітвы.

Сустрэча стала прыгожым момантам лучнасці і адзінства літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі.

Падзяліцца: