Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні адбыўся пасхальны канцэрт пад назвай “Бог не памёр”

У Смаргоні адбыўся пасхальны канцэрт пад назвай “Бог не памёр”

Атмасфера на сцэне была па-сапраўднаму пасхальнай: шмат радасці, спевы, звязаныя з Уваскрасеннем Хрыста, а таксама тэматычныя танцы і нумары.

Галоўнай зоркай канцэрта стаў мясцовы парафіяльны музычны гурт “Пілігрымы”. Удзельнiкi гурта выканалі прыгожыя песнi, сярод якіх былі і аўтарскія: “Моладзь твайго сна”, “Усе мы салезіяне”, “Ду-ду-ду”. Кожнаму са спеваў пяпярэднічаў тэматычны каментарый, які тлумачыў іх сэнс і нёс пасхальнае пасланне для кожнага.

Апрача гурта “Пілірымы” на сцэне выступіў харэаграфічны гурт “Маладосць душы” з мясцовага дома культуры, а таксама дзяўчаты з мясцовага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія прадставілі нумар “Мода ў кропінку”.

Канцэрт стаў прыгожым завяршэннем Велікоднай актавы. Па-сапраўднаму радасны настрой, Божы аптымізм і гукі рэлігійных песен далі непаўтаральнае сведчанне гораду аб тым, што наш Бог не памёр. Ён жывы! Ён уваскрос! Хрыстус у нашых сэрцах, бо пасля смерці і Уваскрасення Езуса кожны з нас стаў чалавекам Пасхі – гэта значыць чалавекам жыцця!

Падзяліцца: