Хлопцы ўрачыста прачыталі словы малітвы-абацання, у якой прасілі аб патрэбных ласках на час падрыхтоўкі да літургічнай службы, а таксама маліліся за сваіх бацькоў і выхавацеляў.
Пасля складзеных абяцанняў кожны кандыдат атрымаў белую стужку, сімвал чысціні душы, з якой кожны з іх павінен несці сваю службу.
З гэтага часу новапрынятыя кандыдаты ў міністранты пад кіраўніцтвам клерыка Міхала Вішнеўскага SDB будуць паглыбляць свае веды аб літургічнай службе і рыхтавацца да міністрантскага служэння падчас спецыяльных заняткаў.