Галоўная Дзейнасць Навіны У салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску сем новых міністрантаў

У салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску сем новых міністрантаў

Сем хлопцаў, якія на працягу навучальнага года актыўна рыхтаваліся да ўступлення ў міністранты пад кіраўніцтвам пробашча парафіі кс. Аляксандра Мятліцкага SDB, упершыню апранулі белыя асвечаныя комжы. 

Напярэдадні, 6 мая парафія ўспамінала св. Дамініка Савіо, выхаванца кс. Боско, які з’яўляецца апекуном міністрантаў. Таму падчас Імшы, якую ўзначаліў кс. Аляксандр, прасілі аб заступніцтве гэтага святога на новым шляху служэння Пану Богу для міністрантаў. Напрыканцы Імшы хлопцаў чакаў сюрпрыз ад пробашча. Бацькі новых міністрантаў скіравалі шчырыя словы падзякі да кс. Аляксандра за яго клопат і падрыхтоўку дзяцей, за асабісты прыклад служэння і адданасці Богу. Пасля Імшы міністранты і іх родныя прадоўжылі святкаванне ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі, смачным пачастункам і гульнёй у футбол.

 

Падзяліцца: