Галоўная Дзейнасць Навіны У Рыме адбыўся сімпозіум, прысвечаны св. Францішку Сальскаму

У Рыме адбыўся сімпозіум, прысвечаны св. Францішку Сальскаму

Гэты сімпозіум, які праводзіцца праз 400 год пасля смерці святога ў Леоне (28 студзеня 1622 года), павінен стаць канкрэтным вынікам вывучэння жыцця, працы, уплыву, думкі і духоўнасці святога біскупа Жэневы, які сваёй дзейнасцю і ідэямі зрабіў рэвалюцыю ў прапаведванні Божага Слова, асабліва ў хрысціянскай духоўнасці, за што быў аб’яўлены Папай Піем IX доктарам касцёла.

Сімпозіум змяшчаў у сабе сем сесій, на якіх абмяркоўваліся розныя пытанні. У першай частцы гаворка ішла пра шматлікія кангрэгацыі, інстытуты і рэлігійныя аб’яднанні, для якіх Францішак Сальскі з’яўляецца апекуном і крыніцай натхнення. У другой частцы сімпозіума абмяркоўвалася вялікае кола пытанняў, звязаных з духоўнасцю, жыццём і працай святога Францішка.

На працягу трох дзён пасяджэнняў з дакладамі выступілі шматлікія спецыялісты ў розных сферах і з розных краін.

Як кажа кс. Віма Каліна SDB, каардынатар кангрэса, каб яшчэ больш ушанаваць памяць св. Ф. Сальскага, у дадатак да сімпозіуму ў UPS была арганізавана выстава, прысвечаная яму. Дванаццаць плакатаў з выявамі дванаццаці кангрэгацый, натхнёных духоўнасцю біскупа Жэневы.

Калі ў вас ёсць жаданне азнаёміцца з тэкстамі дакладаў, а таксама атрымаць іншую падрабязную інфармацыю, запрашаем наведаць старонку https://francescodisales.unisal.it

Паводле ANS (Agenzia Info Salesiana)

Падзяліцца: