Галоўная Дзейнасць Навіны У Раўбічах адзначылі адпустовую ўрачыстасць святога Апостала Мацвея

У Раўбічах адзначылі адпустовую ўрачыстасць святога Апостала Мацвея

Не абыйшлося свята і без сюрпрызаў і гістарычных падзей. Адна жанчына прынесла ў дар парафіі самаробны вышываны абраз святога Мацвея, які цяпер будзе ўпрыгожваць раўбіцкую святыню. Аўтарка вырабляла абраз больш за тры гады ў тэхніцы вышывання крыжыкам.

Бараўлянскі хор, які суправаджаў урачыстасць сваім спевам, напрыканцы святой Імшы заспяваў акафіст. Першапачаткова гэты від хрысціянскай хвалебнай песні лічыўся больш распаўсюджаным сярод праваслаўных вернікаў, але яго выкананне, безумоўна, захапіла ўсіх, хто прысутнічаў у капліцы.

Падзяліцца: