Галоўная Дзейнасць Навіны У Польшчы развіталіся з кс. Казімірам Вальчукам SDB

У Польшчы развіталіся з кс. Казімірам Вальчукам SDB

Пахавальныя ўрачыстасці адбыліся 29 лістапада ў парафіяльнай святыні св. Яна Боско ў Саколуве-Падляскім. Люд Божы разам са шматлікімі святарамі і манаскімі асобамі сабраўся вакол алтара, каб маліцца разам за душу памерлага салезіяніна падчас пахавальнай Эўхарыстыі. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Антоні Дыдыч OFMcap, ардынарый драгічынскі на пенсіі. Слова Божае падчас пахавання абвясціў пляменнік памерлага, які таксама з’яўляецца святаром. На Эўхарыстыі прысутнічала 47 святароў, клерыкі з кракаўскай семінарыі, сярод якіх быў дк. Артур Ляшнеўскі SDB, а таксама сёстры з розных кангрэгацый.

На цырымонію пахавання прыбылі салезіяне з Беларусі - ксёндз канннонік Здзіслаў Вэдэр SDB і кс. Казімір Мурава SDB. Таксама развітацца з памерлым прыехалі святары, якія калісьці абслугоўвалі беларускія салезіянскія парафіі - кс. Станіслаў Лугоўскі SDB, кс. Люцыян Дамброўскі SDB, кс. Генрых Багушэўскі SDB, кс. Бэрнард Калінскі SDB і кс. Веслаў Дамброўскі SDB. Ксёндз каннонік Здзіслаў Вэдэр SDB прачытаў ліст біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча, у якім іерарх выразіў словы спачування і абяцаў сваю малітву за душу памерлага. У сваю чаргу біскуп Антоні Дыдыч у прамове на завяршэнне Эўхарыстыі заклікаў прысутных да малітвы ў інтэнцыі новых пакліканняў у Беларусі.

Пасля Імшыпад гук касцёльных званоў цела памерлага ва ўрачыстай працэсіі было перанесена на парафіяльныя могілкі, у салезіянскі склеп. На заканчэнне салезіяне заспявалі традыцыйны салезіянскі спеў “Спрадвеку верных клічам Успамогай”, аддаючы душу святой памяці кс. Казіміра Вальчука SDB апецы наймілейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў.

Падзяліцца: