Галоўная Дзейнасць Навіны У парафіі св. Яна Хрысціцеля асвяцілі школьныя прылады на распачацце новага навучальнага года

У парафіі св. Яна Хрысціцеля асвяцілі школьныя прылады на распачацце новага навучальнага года

Шмат маленькіх парафіян прынеслі свае дзённікі і падручнікі, каб праз асвячэнне прасіць у Бога дапамогі падчас вучобы.

Кс. Аляксандр Мятліцкі SDB нагадаў дзецям, што не дастаткова толькі асвяціць рэчы, патрэбна жаданне і старанне ў набыцці ведаў, а таксама падтрымка і адказнасць з боку бацькоў. Пасля святой Імшы дзеці з радасцю прымалі віншаванні на пачатак катэхэтычнага года, атрымліваючы салодкі пачастунак.

Падзяліцца: