Галоўная Дзейнасць Навіны У Мінску скончыўся турнір св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуніі

У Мінску скончыўся турнір св. Дамініка Савіо і бл. Лаўры Вікуніі

У гэтым годзе акрамя асноўных відаў спаборніцтв, а менавіта настольнага футбола (2x2) для узросту 13- і 14+, тэніса - 13- і 14+ , дартса - 14+, былі і дадатковыя віды - настольны футбол (1х1) для узросту 13- і 16+ і зусім новы - "сакрэтны від" – спаборніцтв, у якім мелі магчымасць паўдзельнічаць толькі гульцы да 13 гадоў.

Урачыстае узнагароджванне пераможцаў адбылося адразу пасля фінальных гульняў. Праграма ўключала ў сябе шмат цікавых гульняў, у якіх жадаючыя мелі магчымасць паспаборнічаць у хуткасці тлумачэння слоў з некаторымі асаблівасцямі. Пасля кожнай гульні было узнагароджванне пераможцаў. Першымі атрымалі свае медалі пераможцы па дарсту і "сакрэтнаму віду":
Дарст: 1-Павел Петкун;
2-Антон Жукоўскі;
3-Вікторыя Статкевіч;
Сакрэтны від: 1-Георгій Калядка;
2-Антон Нарковіч;
3-Мікалай Карабко.

Потым высветліліся пераможцы па настольнаму тэнісу:
14+: 1- Уладзіслаў Тулай;
2- Дзмітрый Янцэвіч;
3- Павел Купцоў;
13-: 1- Яўген Сінькевіч;
2- Мікалай Карабко;
3 - Антон Нарковіч.

Настольны футбол:
(2х2)
14+: 1- “Цвік і цвічок”;
2- “Меч”;
3- “Лэвіс”.
13-:1- “Сталёвыя цвікі”;
2- “Дынама Мінск”
(1х1)
14+: кс. Павел Шчарбіцкі SDB;
2- Уладзіслаў Чайкоўскі;
3- Аляксей Шымук.
13-: 1- Мікалай Карабко;
2- Яўген Сінькевіч;
3- Антон Нарковіч.

Пасля ўзнагароджвання пераможцаў адбылася святочная праграма ў гонар св. Юзафа.
На завяршэнне свята ўсе былі запрошаны на салодкі стол, але адразу кс. Павел Шчарбіцкі SDB звярнуўся да прысутных са слоўкам на добрую ноч, у якім прыпомніў пра глыбіню і важнасць інтэнцыіі ў малітве кс. Боско.

Турнір скончыўся, але важна і варта памятаць, што дзверы мінскага араторыя заўсёды адчынены і чакаюць кожнага ў любы момант!

Падзяліцца: