31 студзеня, ва ўрачыстасць св. Яна Боско, у мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля павялічылася аб’яднанне салезіянаў супрацоўнікаў, трэцяй галіны салезіянскай сям’і, якая складаецца ў асноўным са свецкіх людзей. Пасля трохгадовай падрыхтоўкі да аб’яднання далучылася кандыдатка Вольга Перадкова. Падчас св. Імшы Вольга ўрачыста перад усім Касцёлам дала абяцанне быць вернай Богу і служыць Яму і моладзі ў стылі ксяндза Боско.
Гонар прыналежнасці да салезіянскай сям’і ў Мінску маюць яшчэ адзінаццаць салезіянаў супрацоўнікаў, якія штогод ва ўрачыстасць св. Яна Боско аднаўляюць свае абяцанні:
Ойча, схіляюся перад Табою, бо Ты добры і любіш усіх. Дзякую Табе за тое, что Ты мяне стварыў і збавіў, што паклікаў мяне быць членам Твайго Касцёла і ў ім пазнаць апостальскую сям’ю Яна Боско, якая жыве для Цябе, служачы моладзі і бедным людзям.
Пакліканы Тваёй міласэрнай любоўю, я хачу адказаць на яе, робячы дабро.
Таму я аднаўляю абяцанне жыць згодна з евангельскай праграмай аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў, а менавіта:
быць верным вучнем Хрыста ў Каталіцкім Касцёле;
працаваць у Тваім Валадарстве, асабліва клапаціцца пра развіццё і збаўленне моладзі;
узрастаць у салезіянскім духу і сведчыць аб ім;
у адзінстве Салезіянскай сям’і супрацоўнічаць з апостальскай дзейнасцю мясцовага Касцёла.
Дай мне, Ойча, сілу Твайго Духа, каб захаваць вернасць гэтай праграме жыцця. Няхай дапаможа мне Мырыя Успамога Хрысціянаў, Маці Касцёла. Амэн.
Дзякуем Богу!
Падрыхтоўку да прыняцца ў аб'яднанне салезіянаў супрацоўнікаў зараз праходзяць яшчэ некалькі вернікаў парафіі.