Галоўная Дзейнасць Навіны У Мінску адзначылі ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў

У Мінску адзначылі ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў

24 мая ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначылі ўрачыстасць у гонар Марыі Успамогі Хрысціянаў.

Свята распачалося святой Імшой, падчас якой прысутныя вернікі разважалі над рознымі характарыстыкамі Марыі Успамогі Хрысціянаў: Яна прыгожая жанчына і матуля, Яна настаўніца і ўспамога, якая калісьці суправаджала святога Яна Боско, а цяпер вядзе кожнага з нас да Бога і да сапраўднага шчасця.

Пасля святой Імшы прысутных чакаў святочны канцэрт, падрыхтаваны вернікамі парафіі. У гэтым годзе сваімі талентамі праз спевы і музыку жадалі падзяліцца не толькі дзеці і моладзь, але таксама рух “Маці ў малітве”, музычныя гурты Bosco Band, Auris і самыя старэйшыя парафіяне.

Кожны прысутны меў магчымасць адпачыць у радасці, святочным настроі і ва ўтульным сямейным духу. Таму, калі канцэрт быў скончаны, кожны быў перакананы, што Марыя – наша надзея, наша падтрымка, Маці Божая, якая заўсёды глядзіць на нас, поўная пяшчоты, міласэрнасці і любові!

Падзяліцца: