Галоўная Дзейнасць Навіны У Мінску адбылося прывітанне новага дырэктара салезіянскай супольнасці

У Мінску адбылося прывітанне новага дырэктара салезіянскай супольнасці

Адпаведнае рашэнне аб перамене прыняў дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, якое выказаў праз афіцыйны ліст, накіраваны да салезіянскай сям’і нашай краіны.
 
Напрыканцы супольнай малітвы салезіянская сям’я, якая служыць Богу і людзям у нашай парафіі і прысутнічаючыя вернікі сардэчна прывіталі кс. Івана, абяцаючы яму сваю падтрымку і выказваючы надзею на сумесную плённую працу дзеля збаўлення душаў. 
 
Згодна з рашэннем дэлегата, кс. Павел Шчарбіцкі SDB будзе несці сваю дальнейшую паслугу ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла. Імша падзякі святару за плённае служэнне ў нашай парафіі адбудзецца ў сераду, 30 верасня, а 19.00. 
Падзяліцца: