Падчас Імшы Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB звярнуў увагу прысутных на неабходнасць давярацца Богу, распачынаючы новыя крокі ў сваім жыцці.
Удзел у свяце прыняло каля 30 чалавек. Арганізатары, натхнёныя дэвізам салезіянскай сям’і на распачаўшыся год - “Разам з Езусам перажывем авантуру Духа Святога”, - запрапанавалі ўдзельнікам адправіцца ў імправізаваны турыстычны шлях. Прыпынкамі на гэтым шляху былі вясёлыя гульні і запальныя танцы. На працягу ўсяго шляху ўдзельнікі праяўлялі камандны дух, кемлівасць і спрытнасць.
Для салезіянскай сям’і вельмі важным момантам з’яўляецца слоўка на дабранач. Не стаў выключэннем і дадзены вечар. Ксёндз Павел распавёў прысутным цікавую гісторыю, у якой яшчэ раз звярнуў увагу на неабходнасць даверу да Бога. Завяршаючым момантам стала дыскатэка і салодкі стол.
Такім чынам мінскі араторый можна лічыць афіцыйна адчыненым. Таму шчыра ўсіх запрашаем, араторый працуе з чацверга па нядзелю з 18.00 да 21.00, а кожную пятніцу ў 20.00 ёсць магчымасць памаліцца на святым ружанцы. Жадаем усім добрага настрою і Божага Благаслаўлення.