Галоўная Дзейнасць Навіны У Мінску адбылося адкрыцце дзіцячага араторыя

У Мінску адбылося адкрыцце дзіцячага араторыя

 

Падсілкаваўшыся духоўна падчас святой Імшы, усе дзеці разам з бацькамі,бабулямі і дзядулямі накіраваліся ў араторый, дзе іх ужо чакаў сам святы Ян Боско! Дзеці насамрэч былі здзіўлены, бо заўсёды шмат чулі пра гэтага святога выхавацеля, але ніколі  Яго не бачылі. Святы таксама быў вельмі рады сустрэцца з хлопцамі і дзяўчатамі нашага араторыя і запрасіў іх прагуляцца па вуліцах Турыну - свайго роднага гораду, і завітаць у мясцовыя араторыі. У кожным з гэтых араторыяў нашых дзяцей сустракала асоба, якая дапагала ім праз розныя гульні лепш спазнаць харызму святога Яна Боско.

Ксендз Боско заўсёды быў вельмі чулым да сваіх выхаванцаў. Таму заўважыўшы, што дзеці ўжо пабывалі з розных араторыях, шмат каго сустрэлі і атрымалі новыя веды, хутка запрасіў іх да супольнай малітвы і да ўзнагароды, якая чакала дзяцей - парункаў і салодкага стола.

Нагадваем, што дзіцячы араторый працуе кожную надзелю з 11 да 13 гадзіны. Святая Імша для дзяцей адпраўляецца кожную нядзелю а 10 гадзіне.

Падзяліцца: