Распачалася сустрэча святой Імшой. Слухаючы Евангелле, прысутныя разважалі пра сваю любоў да іншых, думаючы, ці гатова гэта любоў ахвяравацца за сяброў. Падсілкаваўшыся духоўна, удзельнікі “Савіо-клуба” вырушылі да араторыя. Каля араторыя кожны прыкладаў намаганнi да падрыхтоўкi сумеснага абеду. Хтосьцi гатаваў ежу, хтосьцi гуляў, але, негледзячы на насычанасць прапаноў, кожны мог паразмаўляць адно з адным.
Пасля пікніка і прапанаваных аніматарамі гульняў, у якіх павінны былі ўдзельнічаць і дзеці, і бацькі, адбылася сустрэча для бацькоў з удзелам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB. На сустрэчы абмяркоўваліся надзённыя справы і далейшыя перспектывы дзейнасці “Савіо-клуба”.
Скончылася сустрэча супольнай малітвай.
Увага!
Запрашаем новых удзельнікаў “Савіо-клуба” ва ўзросце ад 10 гадоў.
“Савіо-клуб” - гэта велізарная сям'я па ўсім свеце!