Галоўная Дзейнасць Навіны У Мінску адбыладася трэцяя Аратарыяда

У Мінску адбыладася трэцяя Аратарыяда

Арганізатарам спаборніцтваў і спонсарам мерапрыемства ў супрацоўніцтве з кс. Алегам Каралёвым SDB, адказным за Аратарыяду, святарамі салезіянамі, салезіянамі супрацоўнікамі, сёстрамі салезіянкамі і аніматарамі, выступіла рэілігійная каталіцкая місіі “Таварыства Святога Францішка Сальскага”. 

На спартыўным свяце прысутнічаў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. На пачатку Аратарыяды ён звярнуўся да ўдзельнікаў з наступнымі словамі: “Мы прыехалі сюды, каб займацца спортам, замагацца, перамагаць і шукаць праз гэта сяброў, а не станавіцца ворагамі і канфліктаваць. Каб гэта гульня была ў стыле ўзаемнай радасці, трэба мець адкрытыя вочы”.

Праявіць свае здольнасці падлеткі змаглі ў настольным тэнісе, настольным футболе, дартсе, шашках, агульнай фізічнай падрыхтоўцы, інтэлектуальным конкурсе, спартландыі, рухомай гульні “Два капітана” і ў відэагульне “Just Dance”. 

Каманда з мiнскага араторыя стала ў гэтым годзе пераможцам, набраўшы ў выніковай табліцы больш ачкоў. Другое месца заняла каманда араторыя св. Дамініка Савіо з Бараўлянаў, трэцяе – каманда араторыя імя св. Яна Боско са Смаргоні, чацвёртае – каманада араторыя імя блл. мучанікаў з Познані (Дзятлава). Спартыўныя баталіі прынеслі ўдзельнікам неверагодныя эмоцыі: радасць перамогі, слёзы і расчараванне паражэння, захапленне і падтрымку сяброў, асалоду ад новых знаёмстаў.

Напрыканцы Аратарыяды дэлегат падзякаваў арганізатарам за падрыхтоўку і правядзенне спартыўнага мерапрыемства, а ўдзельнікам – за годны прыклад барацьбы. Кс. Алег Каралёў SDB у сваю чаргу заклікаў удзельнікаў падзкаваць тым, хто іх рыхтаваў да ўдзелу ў Аратарыядзе.

Падзяліцца: