Галоўная Дзейнасць Навіны У мінскім араторыі распачаўся новы аратарыйны год для дзяцей

У мінскім араторыі распачаўся новы аратарыйны год для дзяцей

На пачатку дзеці і бацькі прынялі ўдзел у святой Імшы, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. У гаміліі святар звярнуўся да дзяцей з заклікам рабіць дабро: «Не гледзячы на тое, што я маленькі, я магу рабіць добрыя ўчынкі». Так сама ён звярнуў увагу бацькоў, што важна ўжо зараз давяраць сваім дзецям пэўныя абавязкі, каб яны зразумелі, што з’яўляюцца вельмі важнымі ў сям’і.

Пасля святой Імшы ўсе накіраваліся ў араторый на другую частку свята. Там іх ужо чакалі арганізатары. Па сцэнару свята ўдзельнікі былі запрошаны ў падарожжа ў «Краіну сямейных прыгод». Дзяцей чакалі сустрэчы і знаёмствы са святымі і благаслаўлёнымі Салезіянскай сям’і, шмат гульняў і прыгод, у якіх яны ўдзельнічалі разам са сваімі бацькамі.

Па салезіянскай традыцыі напрыканцы праграмы было «слоўка на добрую ноч». Ксёндз Павел расказаў, што тэмай гэтага аратарыйнага года будзе «Сям’я», і запрасіў ўсіх вучыцца будаваць сям’ю ў араторыі.

Падзяліцца: