Праграма распачалася св.Імшой, падчас якой кс.Іван Огар SDB звярнуў увагу на тое, што не трэба прывязвацца да зямных рэчаў, а заўсёды імкнуцца да нябесных вяршыняў. Прыкладам паслужыла параўнанне з паветраным шарам, які не можа ўзняцца ўвысь, калі ёсць баласт, які трымае яго на зямлі.
Пасля Св.Імшы моладзь накіравалася ў араторый, а дакладней на “Вяселле ў Малінаўцы”.
У самым пачатку моладзь разам з Пані Трындычыхай пайшла сустракаць маладых, якія як і на кожным вяселлі, былі на нашым свяце. Разам з імі моладзь працягнула свята ў духу радасці і весялосці. Падчас праграмы патрэбна было прайсці “выпрабаванні”, каб вярнуць выкрадзеную маладую. Пасля таго як мужна яе адваявалі ў атаманаў, усе прыстуныя зрабілі супольны фотаздымак і паласаваліся салодкімі пачастункамі.
Вечар быў насычаны шматлікімі гульнямі і танцамі, асвечаны супольнай малітвай, спынены на момант разважаннем над традыцыйным салезіянскім слоўкам на добрую ноч.
У гэтай радасці жадаем кожнаму добра і плённа перажыць час радаснага чакання прыйсця Збаўцы.