Галоўная Дзейнасць Навіны У мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся музычыны канцэрт у гонар св. Цэцыліі

У мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся музычыны канцэрт у гонар св. Цэцыліі

Як і кожны год, вечар сабраў у капліцы ўсіх парафіяльных музыкантаў, як прафесійных, так і любіцеляў. З кожным годам колькасць жадаючых падзяліцца з іншымі сваімі музычнымі талентамі павялічваецца.

Падчас святочнага канцэрта на сцэне выступілі – дзіцячы хор, падлеткі, моладзь, удзельнікі суполкі “Адкрытыя сэрцы” і парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус.  Таксама свае хіты выканаў парафіяльны гурт “Небасхіл”.

 

 Вельмі добра, што традыцыі нашай парафіі набываюць больш вялікую падтрымку сярод парафіян. Спадзяёмся, што ў будучым годзе мы убачым яшчэ больш новых удзельнікаў.

Напрыканцы свята кс. Аляксандр Мятліцкі SDB па салезіянскай традыцыі прамовіў слоўка на добрую ноч і ўдзяліў усім благаслаўленне. Пробашч парафіі праз прытчу нагадаў прысутным, як важна размаўляць адзін з адным прыгожай мовай любові, якой можна навучыцца, знаходзячыся ў дыялогу з Богам.

 

Падзяліцца: