Галоўная Дзейнасць Навіны У мінскай абласной клінічнай бальніцы адбылася святая Імша

У мінскай абласной клінічнай бальніцы адбылася святая Імша

На ўрачыстасць аб’яўлення Пана ў Міскай абласной клінічнай бальніцы адбылася першая святая Імша. Ужо шмат гадоў ішла гаворка, каб святую Імшу было магчама праводзіць у бальніцы, таму што многія хворыя фізычна не могуць дайсці да касцёла. І, дзякуючы Божай дапамозе, і супрацоўніцтву галоўнага ўрача і іншых людзей , урэшце, у год Божай Міласэрнасці на свята Трох Каралёў адбылася чаканая Эўхарыстыя. Падчас яе кс. Казімір Шыдэлка SDB казаў аб тым, як патрэбна малітва не толькі за хворых, але і за лекараў, за медыцынскі персанал, які апякуецца хворымі. Зразумела, што малітва – вялікая падтрымка і дапамога. І таму, звяртаючыся да нашага галоўнага лекара Езуса Хрыста, трэба памятаць аб тым, што гэта Ён аздараўляе і робіць рукі лекара спрытнымі і дакладнымі.

У хворых была магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі і атрымаць сакрамант намашчэня хворых. 
Святая Імша цяпер будзе адпраўляцца ў бальніцы кожную сераду а гадзіне 17.00.

Падзяліцца: