Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, месяца, асабліва прысвечанага Марыі і ружанцовай малітве, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс.

Мэтай сёлетняга, ужо дзявятага, Ружанцовага кангрэса з'яўляецца паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы.
- Тэма кангрэсу: «Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці».
- Дата: 4 кастрычніка 2025 г.
- Месца: катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве, вул. Камсамольская, 4
Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, a асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў, а таксама звязаных з салезіянамі.
Арганізатары просяць аб малітве ў інтэнцыі добрых плёнаў кангрэса.
Праграма Ружанцовага кангрэса
- 9.30–10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 10.20 — адкрыццё кангрэса
- 10.30–11.10 — Даклад «Марыя ў жыцці і місіі святога Яна Боско — Маці, Настаўніца і Кіраўніца» — ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB
- 11.15–11.55 — Даклад «Марыйнасць у духоўным вопыце святой Марыі Дамінікі Мадзарэлло — жаночы твар салезіянскай святасці» – сястра Дар’я Еўтухоўская FMA. Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
- 12.15–13.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанцовая малітва
- 13.00–14.00 — супольнае фота, абед
- 14.00–14.40 — даклад «Александрына да Коста — сведка сілы Марыі ў пакліканні свецкага салезіяніна супрацоўніка» — сям’я салезіян супрацоўнікаў Вераніка і Эдвард Рогач
- 14.40–15.20 — даклад «Плёны марыйнай духоўнасці: святасць моладзі ў асобах благаслаўлёнай Лаўры Вікунья і святога Дамініка Савіо» — Дар’я Купцова. Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
- 15.30–16.00 — перапынак на каву
- 16.00–16.40 — прэзэнтацыя салезіянскіх рэліквiй і літаратуры
- 16.40 — падрыхтоўка да святой Імшы
- 17.00 — святая Імша на завяршэнне кангрэса з удзелам арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.
Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да канца верасня бягучага года. Рэгістрацыя для ўдзельнікаў з'яўляецца абавязковай.
Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова пазваніць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:
- імя, прозвішча,
- мясцовасць, назва парафіі,
- колькасць чалавек, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе,
- кантактны нумар тэлефона.
Кантакты: айцец Раман Шульц ОР
тэл.: +375 (29) 291-92-11 (Viber, Telegram)
e-mail: schulzop@gmail.com
паводле catholic.by