Біскупа Юзафа Станеўскага прывіталі пробашч дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Здзіслаў Пікула SDB, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч і галоўны ўрач шпіталя Марыя Максімовіч.
У актавай зале шпіталя адбылася св. Імша, перад якой да прысутных з прывітальным словам звярнуўся кс. Здзіслаў Пікула SDB. Да словаў прывітання далучыўся біскуп, які сказаў, што ад гэтага часу вернікі могуць лічыць Бэтлеемам і шпіталь, “дзе народзіцца Хрыстус і застанецца тут”.
Пад час супольнай малітвы біскуп Юзаф адзначыў, што наяўнасць капліцы ў шпіталі вельмі важная. Бо калі чалавек памоліцца, даверыць свае клопаты і перажыванні Богу, яму лягчэй ісці на аперацыйны стол, а ўрачам лягчэй выконваць сваю працу.
Пасля св. Імшы прысутныя накіраваліся ў капліцу шпіталя, якую біскуп Юзаф благаславіў у гонар Маці Божай з Люрда.
Напрыканцы сустрэчы дзеці прадставілі прысутным сцэнку аб нараджэнні Езуса Хрыста.
Крыніца: diatlovonews.by