Першым пунктам адкрыцця араторыя была Эўхарыстыя, якая распачалася ў 17.00. У гаміліі, падчас святой Імшы, кс.Здзіслаў Пікула SDB засяродзіў увагу прысутных на ролі духоўнага выхавання ў жыцці кожнага чалавека, магчымасці кожнага юнака альбо дзяўчыны знайсці час, каб ахвяраваць яго Богу, а адным з такіх месцаў з’яўляецца араторый. Сваю прамову кс. Здзіслаў Пікула SDB завяршыў словамі св. Яна Боско “Нагамі хадзіце па зямлі, а сэрцам жывіце ў небе”.
Пасля Імшы прысутныя былі запрошаны на працяг святочнага мерапрыемства, якое праходзіла ў араторыі. Дзецям і моладзі былі прапанаваны цікавыя і разнастайныя па зместу гульні, шмат танцаў. А ў канцы мерапрыемства ўсіх чакаў салодкі стол.
Час праляцеў хутка. Разыходзіцца не хацелася, але гэты толькі першы дзень працы араторыя. Наперадзе - шмат цікавых і захапляльных сустрэч.