Галоўная Дзейнасць Навіны У Бараўлянах святочным канцэртам праславілі св. Цэцылію

У Бараўлянах святочным канцэртам праславілі св. Цэцылію

Распачалося ўрачыстае святкаванне святой Імшой, якая злучыла вакол алтара Пана як маленькіх, так і дарослых вернікаў, каб разам праславіць Хрыста, Валадара Сусвету. Асаблівым чынам у гэты дзень таксама маліліся за ўсіх, хто знаходзіцца ў семінарыі і рыхтуецца да святарства. 

Пасля святой Імшы вернікаў чакаў канцэрт у араторыі. У праграме прагучалі спевы дзіцячага хору і суполкі “Савіо-клуб”. Парафіяльны хор выканаў вядомыя музычныя творы, у тым ліку кампазіцыю на верш М.Багдановіча і словы св.Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Пярлінай канцэрта стала сольнае выступленне Юрыя Пагарскага, які з'яўляецца арганістам у парафіі св. Мацвея ў Раўбічах. Ён прадставіў спеў Credo in unum Deum. 

Напрыканцы канцэрта ўсе прысутныя яшчэ раз праславілі свайго Валадара супольным спевам, а ўдзельнікі канцэрта атрымалі "залатыя" медалі. Пробашч парафіі кс. Казімір Шыдэлко SDB ад імя супольнасці падзякаваў усім прысутным на канцэрце, арганізатарам і ўдзельнікам.

Падзяліцца: