Каманда арганізатараў разам з с. Дар'яй Еўтухоўскай FMA і кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB падрыхтавала разнастайны адпачынак для дзяцей, а таксама праграму паглыблення іх духоўных ведаў праз гульні, працу па групах і малітву. На працягу вакацый дзеці пазнаёміліся з асобамі святых Пятра і Паўла, святой Цэцыліі, святога Тарцызія і святой Тэрэзы з Калькуты. На іх прыкладзе паглыбіліся ў такія тэмы, як давер, ахвярнасць, Эўхарыстыя, міласэрнасць. Кожны дзень распачынаўся з малітвы, банса, знаёмства з тэмай дня, гімна лагера і кароткай сцэнкі, якая знаёміла са святым дня. Акрамя гэтага, дзеці мелі магчымасць пагуляць у вялікія гульні, бліжэй пазнаёміцца ў момантах вольнага часу, навучыцца чамусьці новаму і развіць свае таленты падчас гурткоў. Напрыканцы дня ўсе ўдзельнікі разам маліліся, спявалі гімн лагера і слухалі традыцыйнае салезіянскай слоўка.
Асаблівым чынам прайшоў трэці дзень адпачынку, які быў прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых. Дзеці разам з аніматарамі наведалі могілкі і памаліліся за памерлых, пасля чаго адна з сямей запрасіла ўсіх да сябе ў госці, каб разам правесці час.
У апошні дзень вакацый усе разам сабраліся на святой Імшы, якую цэлебраваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB, каб падзякаваць Богу за лагер і час, праведзены разам.
Напрыканцы дня дзеці разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у супольным святочным канцэрце, дзе дзяліліся радасцю і талентамі.
Дзякуем Богу за гэты час вакацый і ўсім арганізатарам, а таксама тым, хто не змог прысутнічаць, але далучыўся да падрыхтоўкі матэрыяльна і праз малітву.