21 студзеня ў Бараўлянах адбыўся калядны канцэрт гурта “Крылы”. “Крылы” – гэта моладзевы музычны гурт, які дзейнічае ў бараўлянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў.
Ідэя стварэння гурта нарадзілася год таму, на працягу гэтага часу моладзь збіралася ў араторыі, рыхтуючыся да свайго першага канцэрта. Добрая падрыхтоўка прынесла свае плёны - выступленне прайшло выдатна, гледачы з захапленнем слухалі калядныя спевы ў выкананні гурта і нават выклікалі артыстаў на біс.
Варта адзначыць, што, нягледзячы на сваю маладосць, “Крылы” ужо атрымалі сваю папулярнасць, паколькі назву гурта выбіралі карыстальнікі партала catholic.by.
Спадзяемся, што гэта быў толькі першы крок на доўгім і паспяховым канцэртным шляху і што “Крылы” яшчэ доўга будуць праслаўляць Бога сваёй творчасцю і радаваць нас сваімі талентамі.