У гэтым канцэрце прыняла ўдзел моладзь не толькі з Дзятлава, але і моладзь і дзеці з Мінску, а таксама гурт “Небасхіл”.
Напачатку канцэрту самыя малодшыя дзеці раскрылі сэнс свята Божага Нараджэння, якое з’яўляецца адначасова і радасцю, і супакоем, і спрыяе прабачэнню. У гэты благаслаўлёны час Бог прыходзіць да кожнага чалавека, каб прынесці Свае ласкі, якія чалавек патрабуе.
Пасля ўсіх сабраных прывітаў кс. Здзіслаў Пікула SDB. Святар заахвоціў да малітвы, каб падрыхтаваны дзецмі і моладдзю канцэрт было праслаўленнем і удзячнасцю за вялікі дар Нараджэння Божага.
На працягу ўсяго канцэрту выступалі дзеці і моладзь, рознымі сцэнкамі, вершамі, песнямі слявячы Бога.
Усё закончылася смачнай вячэрай у араторыі Благаслаўлёных мучанікаў з Познані. Парафіянам вельмі спадабаўся канцэрт,і яны спадзяюцца, што гэта стане добрай традыцыяй святкавання Божага Нараджэння у дзятлаўскай парафіі.