У якасці рэкалекцыяніста ў гэтым годзе выступаў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які разам з сабратамі разважаў над святарствам, а таксама над тым, што значыць у сённяшнім свеце быць салезіянінам выхаваўцам. Вартасць перажываць штогадовыя рэкалекцыі замацавана і ў салезіянскай канстытуцыі: “Гэта перыяды духоўнага адраджэння, якія Дон Боско лічыў асноўнай часткай і абагульненнем усіх рэлігійных практыкаванняў. Для ўсёй супольнасці і для кожнага салезіяніна гэта асаблівая магчымасць слухаць слова Бога, распазнаваць Ягоную волю і ачышчаць сэрца. Гэты час ласкі вяртае нашай душы глыбокае адзінства у Езусе Хрысце і ажыўляе ў нас чаканне Яго другога прыйсця” (П73).