Галоўная Дзейнасць Навіны Традыцыйны Пасхальны фестываль прайшоў у Смаргоні

Традыцыйны Пасхальны фестываль прайшоў у Смаргоні

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел два хоры, дзіцячы пад назвай “Вясёлыя ноткі” і дарослы, а таксама ўдзельнікі малодшай і старэйшай груп “Савіо-клуба”, выхаванкі Дзявочага клуба, моладзевая група араторыя, салезіяне супрацоўнікі,  жанчыны з Асацыяцыі Марыі Успамогі Хрысціянаў (ADMA), узорны танцавальны дзіцячы ансамбль “Мішутка”, танцавальны калектыў “Маладосць”, айцы салезіяне і сёстры салезіянкі. 

Удзельнікі фестывалю падрыхтавалі для парафіянаў і гасцей араторыя многа выдатных канцэртных нумароў розных жанраў. Святочныя спевы, хрысціянскія бансы, танцавальныя нумары, вершы, літаратурныя і тэатральныя замалёўкі – кожнае выступленне іскрылася радасцю і ўдзячнасцю Езусу Хрысту за Яго Перамогу.  

Напрыканцы фестывалю кс. Павел Шчарбіцкі SDB, дырэктар супольнасці салезіянаў у Смаргоні, павіншаваў усіх са святамі,  а таксама заклікаў дарослых і дзяцей захаваць Велікодную радасць і перадаць яе сваім блізкім і родным і кожны дзень пражываць з удзячнасцю Пану Богу.

Падзяліцца: