На працягу 10 дзён сёстры разважалі над жыццём святой Тэрэзы Авільскай, якую святы Ян Боско абраў апякункай iнстытута Дачок Марыі Успамогі. Тэмай сустрэчы былі словы самой святой Тэрэзы: "Тое, што жадаю, жадаю ўсім сэрцам". Праз канферэнцыі, асабістыя разважанні, малітву і працу ў групах сёстры мелі магчымасць глыбей пазнаёміцца з фігурай гэтай святой.
Кожны дзень меў сваё ключавое слова (праўда, малітва, спакуса, слабасць, мара, дом і г.д.), якое перадавала сэнс паступовага духоўнага ўзрастання святой Тэрэсы, а для удзельніц сустрэчы было арыенцірам для працы ў іх уласным духоўным жыцці.
Асаблівым момантам была магчымасць наведаць месцы жыцця і працы Тэрэзы Авільскай. Сапраўдным сюрпрызам стала магчымасць наведаць месца нараджэння і араторый, у якім праводзіла свае дзіцячыя гады благаслаўлёная Эўзэбіа Паламіна, якая таксама вельмі любіла святую Тэрэзу.
На сустрэчы не абышлося без дзялення ўласным вопытам, без вясёлых вечароў, радасці і сямейнага духу, якія вельмі характэрныя для салезіянскай харызмы.
Удзячныя Богу, арганізатарам і адна адной, сёстры вярнуліся на месцы свайго служэння з жаданнем крочыць наперад, наследуючы прыклад святой Тэрэзы ў штодзённым жыцці, і як яна, яднаючы малітву і актыўную дзейнасць на хвалу Бога і дзеля збаўленне душаў.