Галоўная Дзейнасць Навіны Таварыскі матч па міні-футболе прайшоў у мінскім араторыі

Таварыскі матч па міні-футболе прайшоў у мінскім араторыі

22 студзеня ў мінскім салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля, адбылася таварыская сустрэча па міні-футболе.

Гульня была прысвечана юбілею стагоддзя прысутнасці салезіянскага таварыства на Беларусі. Удзел у спаборніцтвах  прынялі сабраты салезіяне, салезіяне супрацоўнікі, выхаванцы араторыя і моладзь. 

Перад распачаццем матчу ўдзельнікаў прывітаў ксёндз Алег Каралёў SDB. Святар адзначыў, што рады бычыць усіх на гэтай спартыўнай пляцоўцы, пажадаў добрай гульні і правёў уступную малітву. У часе гульні было забіта шмат прыгожых галоў, а ўдзельнікі атрымалі безліч станоўчых эмоцый.

Завяршылася спартыўнае мерапрыемства супольным абедам, на якім таксама прысутнічалі сёстры салезіянкі і святары салезіяне з мінскай супольнасці. Напрыканцы регіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, які сам прымаў актыўны ўдзел у гульні, выказаў словы падзякі ўсім, хто прыйшоў і дзякуючы каму сустрэча мела адбыцца. Ксёндз Віктар таксама выказаў надзею на тое, што дадзеная сустрэча адновіць традыцыю футбола ў мінскім араторыі.

Падзяліцца: