Урачыстую святую Імшу ўзначаліў інспектар рымскага рэгіёну ксёндз Леанардо Манчіні SDB. Пад час Літургіі сёстры выказалі сваё цвёрдае жаданне ісці за Хрыстом у харызме святога Яна Боско і святой Марыі Дамінікі Мадзарэлло праз словы формулы абяцанняў перад прысутнай сястрой Кьярай Кацуола, якая з'яўляецца вікарыяй генеральнай настаяцельніцы. З яе рук сястра Юлія атрымала Канстытуцыі як знак шлюбнай еднасці з Хрыстом і крыж як напамін аб Тым, за Кім ідзе.
Пасля афіцыйнага прыняцця да Кангрэгацыі сёстры праз спеў даверылі сваё жыццё Марыі.
У канцы святой Імшы сёстры выказалі сваю ўдзячнасць Богу, сваім бацькам і родным, супольнасцям, дзе праходзілі фармацыю, і ўсім прысутным.
"Выключна з Любові да Бога", - гэтыя словы з'яўляюцца дэвізам, які выбралі сабе новыя сёстры салезіянкі як пастанову на пачатак сваёй дарогі, прысвечанай Богу.
Молімся ў інтэнцыі новых сясцёр, а асабліва ў інтэнцыі сястры Юліі аб вернасці на шляху яе паклікання.