“Шлях да мары” - пад такім дэвізам усе дзеці і іх бацькі “плылі” ў пошуках шчасця. Адначасова яны дапамаглі Ною і выратавалі яго карабель, сустрэлі невядомых людзей на дзіўным востраве і нарэшце знайшлі доўгачаканы скарб. Але замест каштоўнасцяў у шкатулцы быў ліст ад дзядулі, які распавядаў аб сапраўдным шчасці. Тэкст ліста стаў слоўкам напрыканцы свята: “Шчасце не трэба шукаць далёка, за марамі і акіянамі, ці ў іншых краінах. Шчасце знаходзіцца побач з намі, злева і справа. Шчасце – гэта нашая сям’я, сябры і знаёмыя”.
Святкаванне скончылася супольнай малітвай і салодкім пачастункам.