9 снежня салезіянская моладзь са Смаргоні накіравалася ў пілігрімку да Маці Божай Лідскай. У Лідзе разам з мясцовай моладзю юнакі і дзяўчаты перажылі дзень духоўнай адновы.
Распачалася сустрэча св. Імшой і Адарацыяй. Таксама да прысутнай моладзі з канферэнцыяй звярнулася с.Вероніка Огар FMA. Сястра заахвоціла прысутных задумацца над тым, як яны рыхтуюць дарогу Пану ў перыядзе Адвэнту.
Наступным момантам праграмы былі гульні ў сямейнай цёплай атмасферы. На завяршэнне кожны атрымаў абразок з выявай Маці Божай.