Галоўная Дзейнасць Навіны Святочны канцэрт прайшоу‌ у мiнскiм араторыi

Святочны канцэрт прайшоу‌ у мiнскiм араторыi

9 студзеня у‌ араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля у‌ Мінску, адбыўся святочны калядны канцэрт “Радасная вестка” з удзелам дзяцей, падлеткаў і моладзі.

На пачатку пробашч парафіі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB выказаў словы прывітання і падзякі за прысутнасць кожнага на канцэрце.

Час Божага Нараджэння – гэта час, калі мы імкнемся бавіць час разам з роднымі і блізкімі. Гэта таксама магчымасць падзякі Пану Богу за тыя таленты і дары, якімі Ён нас напаўняе праз Сваю ласку. І гэты канцэрт не выключэнне. І дарослыя, і дзеці праз вершы, словы падзякі і праслаўлення, спевы і музыку дзяліліся радасцю Калядаў з тымі, хто прыйшоў падтрымаць ўдзельнікаў канцэрта, а таксама ў лучнасці з іншымі добра і па-сямейнаму правесці час.
Перад благаслаўленнем ад імя у‌сіх удзельнікаў прагучалі словы падзякі тым, хто прыйшоў, а таксама Вользе Радзюш ASC, якая была ініцыятарам і арганізатарам гэтага святочнага часу.

Падзяліцца: