22 красавіка ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята для дзяцей пад назвай “Дзень вясенняга імянінніка”.

Пасля св. Імшы ў араторыі дзяцей чакалі вядомыя казачныя героі. Удзельнікі свята дапамагалі ім выконваць розныя заданні, атрымоўваючы ў адказ станоўчыя эмоцыі ад гульні і конкурсаў.
Напрыканцы святкавання хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі імяніннікаў спевам “Каравай”.

Пасля с. Дар'я Еўтухоўская FMA, прамаўляючы слоўка на добрую ноч, заклікала дзяцей быць удзячнымі за атрыманыя падарункі і не баяцца дзяліцца ўсім, што маюць.
Святкаванне закончылася супольнай малітвай.
Фотаздымкі: Анастасія Леошка